Паважанае спадарства!
Сардэчна запрашаем вас на Вялікае Каляднае прадстаўленне, якое адбудзецца 7 студзеня ў 15 гадзін на цэнтральнай плошчы горада.
Праграма свята
15.00-16.30 – “Адчыняй варата – у госці Каляда прыйшла!”
Дзіцячае каляднае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама фальклорнага калектыву “Вяночак”, гульнёвага тэатра “Ералаш”, узорнай студыі эстраднай песні “Задорынка”, узорнага дзіцяча-юнацкага тэатральнага калектыву “Маяк”.
16.30-20.00 – “Шчодры вечар, багаты вечар!”
Каляднае прадстаўленне для дарослых з удзелам творчых калектываў Фаніпальскага ГДК, Чэрнікаўшчынскага СДК, ДК п. Энергетыкаў, вакальнай групы “Верасень”, народнага ансамбля народнай песні “Карагод” і эстрадных калектываў Дзяржынскага ГДК. Вас чакаюць спартыўныя гульні і конкурсы, а таксама вы зможаце паспытаць гарачай гарбаты, бліноў і шмат іншага.
Добрага вам настрою!